Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Вяртаўся дамоў, бо ўсё хацелі забраць

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларусырэпатрыянты з Беласточчыны, якія не па сваёй волі ў сярэдзіне 1940х гадоў пакінулі родныя куткі, паціху адыходзяць у іншы свет. Не паспеў я сустрэцца і пагутарыць з Канстанцінам Пехам, 1926 года нараджэння, які быў родам з вёскі Каракулі, што каля Беластока, а жыў у вёсцы Міроўшчына на Дзятлаўшчыне. Ён шмат мог распавесці пра няпростую рэпатрыяцыю, якую перажылі яго бацькі, ён сам і сястра.

Пра гэта я даведаўся, калі наведаў вёску Міроўшчына. Бо ехаў па канкрэтным адрасе, шукаючы беларусаперасяленца Пеха ў гэтай вёсцы. „Майго Кастуся ўжо няма, а я яшчэ жыву”, — сказала жанчына, якая сядзела на надворку каля хаты. Гэтай жанчынай аказалася жонка Канстанціна Пеха.

Завуць жанчыну Алена Адамаўна Пех. „Ваш муж быў родам з Беласточчыны, так?” — пытаюся ў Алены Адамаўны.

— Так, — адказала жанчына. — Ён нарадзіўся і жыў з бацькамі побач з Беластокам, у вёсцы Каракулі. Там мой муж вучыўся, адтуль і паехаў з бацькамі ў пошуках іншай долі. Бо пасля вайны ім пачалі пагражаць і яны пакінулі родную вёску.

— А колькі дзяцей было ў сям’і Пехаў?

— У сям’і Пехаў было двое дзяцей: мой муж і сястра Надзя. Сястра цяпер жыве ў Вільні.

— Скажыце, з Каракуляў Пехі адразу прыехалі на Дзятлаўшчыну?

— Ды не. Бацька майго мужа некалі быў знаёмы з праваслаўным святаром з Саратаўскай губерні, здаецца, яны некалі разам служылі ў войску. Ён яму напісаў пісьмо, у якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF