Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Слёзы і рыданні пры мошчах цудатворцаў — эмоцыя паўсюдная і жаданая. Не зазнаць такога ля магілы свяціцеля Міколы, гэта так як згубіць сэнс падарожжа.

Маё слёзацячэнне явілася аднак падазроным. Звычайна яно ўспыхвала пры ранішнім святле і блакітным, прыморшчаным хвалямі люстры мора. Цела і душу залівала святло, якое быццам міфічны кубак нектару падбадзёрвала і абуджала ў новай, каларытнай казцы. Увесь працэс перамены, які адбываўся дзякуючы радаснаму, маладому італьянскаму святлу, здаваўся часткай культу свяціцеля.

Першы цуд, які здарыўся са мной у Бары, гэта здзіўленне, калі я адкрыла «Kroniki beskidzkie i światowe» і пачала іх чытаць без акуляраў. І толькі цяпер я прыкмеціла вокладку! На ёй, а як жа, віднела падляшская вёска, злоўленая ў фотааб’ектыў Віктара Волкава. Змест кніжкі таксама прымушаў да слёзацячэння. Анджэй Стасюк распраўляўся з шэрасцю бескідскіх золакаў, дажджлівымі буднямі і асавелымі фэстамі. Каб згубіць цень славянскай меланхоліі, ён выпраўляўся на азіяцкія стэпы, апісваючы іх святло і бесканечныя, задуменныя краявіды. Між светамі і стыхіямі як камень вырастаў падляшскі дом дзядоў, спавіты зялёным Бугам і лесам. Сумная кніжка, як не дзіўна, дапамагала вымесці смутак на душы.

* * *

Бо сумаваць на фіесце ў гонар свяціцеля Міколы — грэх і недахоп такту! Уначы з 7 на 8 мая цэнтр Бары закішэў. Па праспекце Corso Vittorio Emanuele, па якім назначылі начное (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF