Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Адкуль бяда з падлеткамі?

Яўген ВАПА

За намі чарговы, школьны год. Дзеці і моладзь рынулі ў бязмежжа канікулярных прыгод, свабоды і падарожжаў. Чэрвень для іх гэта доўгачаканы месяц, які заўсёды пасля дваццатага чысла адкрывае райскі перыяд. Гэта быццам умоўныя райскія вароты, якія кожнаму хрысціяніну заўсёды адкрываюцца ў велікодны перыяд з надзеяй на збаўленне. А калі яшчэ згадаць, што першае чэрвеня — Дзень дзіцяці, які з’яўляецца таксама днём школьнай свабоды і сямейных віншаванняў, то нават цяжар апошніх тыдняў навукі здаецца быць толькі кароткатэрміновым эпізодам на фоне чаканых гульняў.

Але не для ўсіх. Школьны перыяд для многіх малалеткаў і падлеткаў таксама з’яўляецца перыядам напружанасці, стрэсу ці ў штораз большай ступені нават дзіцячай і юнацкай дэпрэсіі. Улічыўшы тут яшчэ часамі неспрыяльныя сямейныя, сяброўскія адносіны ці кантакт з псіхатропнымі сродкамі, то эмацыйная і псіхічная напружанасць бывае так моцная, што справіцца з ёю маладому чалавеку не пад сілу. Што тут гаварыць пра маладых, калі мы самі добра ведаем, колькі выклікаў і цяжараў не вытрымліваюць псіхічна нашы дарослыя мазгі ў змаганні са штодзёншчынай. А тут у вучнёўскім выпадку, калі толькі што выбудоўваецца нервовая і псіхічная сістэма арганізма.

Пішу ўсе гэтыя словы пад цяжарам навіны, якая дакацілася да нас з недалёкай Нарвы. Там менавіта 1 чэрвеня здарылася трагедыя, калі пятнаццацігадовы вучань мясцовай школы пакончыў сваё кароткае жыццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF