Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Фуфайкавая дэмакратыя

Міраслаў ГРЫКА

У Турцыі прэзідэнцкія выбары. Няма чаго сумнявацца, што пераможа памазаны самім сабой на дэмакратычнага пераможцу дзеючы прэзідэнт Эрдаган. Калі кагонебудзь яшчэ здзіўляе, што ў такой жа працэдуры адбыліся нядаўнія выбары ў Беларусі і ў хуткім часе будуць такія ж у Расіі? Хваля дэмакратыі, якая пракацілася па ўсім зямным шары ў 90х гадах дваццатага стагоддзя, сёння адбівае, пакідаючы накіп нацыянальнага нацыяналізму і бяздумнага папулізму. Пасля адступаючай хвалі засталася нічыйная зямля, бясплённая і салоная, на якой могуць выжыць толькі звычайныя бактэрыі, кіраваныя адным прынцыпам: падзяляй сама сябе, але ўладар усімі!

Эрдагана ўжо даўно называюць — гучна ў вольным свеце, а трывожным шэптам у Турцыі — султанам, сатрапам, тыранам... Слова «дыктатар», прызнанае Орбану ў Венгрыі або ў Беларусі Лукашэнку, не падыходзіць да ўзурпіраванай ім улады. У Турцыі гэта цар і бог разам, пан жыцця і смерці, дрэнны сон спячай Дэмакратыі. Але кажуць, што самі туркі гэтага хацелі...

У Польшчы ў бліжэйшы час прыступім да выбараў у самакіруючыя ўлады. Тады выявіцца, чаго хочуць палякі. І нават калі цяпер яны яшчэ не ведаюць, чаго хочуць, у рэшце рэшт даведаюцца, чаго не хочуць, калі будзе запозна, каб маглі штонебудзь захацець. Гэтую сферу іх асабістай волі можа ўзяць на сябе цяперашняя ўлада, якая, какетнічаючы ілюзіяй дэмакратыі, захопніцкім законам размножвання выключэнняў умацоўвае правілы неканстытуцыйнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF