Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Каму візы, а каму сюрпрызы

Віктар САЗОНАЎ

Праглядаючы стужку еўрапейскіх навін, напароўся я на наступнае паведамленне: 19 чэрвеня ад імя Рады Еўрапейскага Саюза амбасадары еўрасаюзных краін ухвалілі мандат на перамовы з Еўрапарламентам па зменах у візавы кодэкс. Калі можа быць прынята канчатковае рашэнне, не ўдакладняецца. А вось сярод прапанаваных змен — падаражанне віз да 80 еўра з цяперашніх 60. Такія змены анансавала Еўракамісія.

Напачатку нават увагі я не звярнуў на гэтую навіну. Проста падумаў: „Рабіць ім больш няма чаго, як толькі размаўляць пра нейкія лішнія 20 еўра за візу. Як быццам бы яны, гэтыя 20 еўра, некага змогуць абагаціць або збядніць?” А пасля змяніў сваю думку як крыху палічыў. Усё ж трэба прызнаць, што тагосяго збядніць могуць. Асабліва калі гаварыць пра беларусаў. Прыкладам, вырашыць нейкая сям’я з пяці чалавек, двое бацькоў і трое дзяцей паглядзець, ці праўда што ў дэмакратычным свеце жывецца лепш, чым у краінах з іншым палітычным выбарам — ну ў такіх як наша родненькая краіна. І вось гэтыя дваццаць еўра ўжо трэба памножыць на пяць. Для беларускай сям’і з трыма дзяцьмі 100 еўра дастаткова адчувальная сума. Тым больш што агульны кошт толькі адных віз для іх раўняецца 400 еўра на такую сям’ю. Нават калі верыць афіцыйнай беларускай прапагандзе пра заробкі нашых грамадзян, і то сума для некаторых непад’ёмная. Калі ж у прапаганду не верыць, то колькасць для каго гэта сума непад’ёмная павялічваецца ў разы. Таму не кожная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF