Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Такога моста ніхто не знішчыць!

Уршуля ШУБЗДА

Калі Ігнат Карповіч пачуў гісторыю Сонькі і Ёахіма, напісаў кніжку. Дарыюш Жукоўскі, прачытаўшы кніжку, вырашыў сарганізаваць акцыю. Каго і як далей будзе натхняць гісторыя кахання Сонькі і Ёахіма — не вядома. Фактам ёсць, што сёння мост, які вядзе са Случанкі ў Каралёвае Стойла, носіць назву беларускі Сонькі і немца Ёахіма. Іхняя гісторыя дазваляе верыць у любоў па над усімі падзеламі. А сёння іхні мост даў магчымасць для сустрэчы і святкавання.

Малая гісторыя пра вялікія справы

Усё пачалося з аднаго сказа. «Была такая адна, якая ў час вайны мела раман з немцам» — меў сказаць Лявон Тарасэвіч Ігнату Карповічу. Маладая, непісьменная сялянка перажыла гарачы, хаця кароткі, бо толькі двухтыднёвы раман з нямецкім жаўнерам. І ўсё гэта адбылося на падляшскай вёсцы. Случанка, Каралёвае Стойла, Валілы. Тая гісторыя натхніла Карповіча да напісання кніжкі.

— Я пра гэтую гісторыю раней нічога не чула, — адзначыла Анна Садоўская з аб’яднання «Але бабкі». — Але калі пазванілі мне дзяўчаты з аб’яднання і сказалі, што будуць называць мост імёнамі Сонькі і Ёахіма, тады пацікавілася іх гісторыяй. Мая мама сказала, што разам з дачкой Сонькі хадзіла ў школу. Бо яна нарадзіла дзяўчынку.

Пасля таго, як з’явілася кніжка Карповіча, успаміны ў Гарадоцкай гміне нанава ажылі. Людзі пачалі прыпамінаць гісторыю кахання, якую калісьці расказвалі ім іхнія бацькі.

— Чытаў «Соньку». Усе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF