Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Пад Альпамі (ч.2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

За правым берагам Лімата высіцца самы вядомы храм Цюрыха — Гросмюнстэр. Гэта ў ім у 1520х гадах прапаведаваў адзін з галоўных лідараў Рэфармацыі — Ульрых Цвінглі. Як і іншыя лідары Рэфармацыі, Цвінглі выступаў супраць накапіўшыхся на той час разыходжанняў касцельнай практыкі з палажэннямі Свяшчэннага Пісання. Ён аспрэчваў, м.інш. цэлібат духавенства, наяўнасць у касцёлах абразоў і скульптур, арганаў, свечак, кадзілаў, крапільніц, мошчаў святых, літургічных спеваў, быў супраць пастоў, паломніцтваў і працэсій, а само набажэнства абмяжоўваў галоўным чынам да чытання фрагментаў Бібліі і маральнага навучання. Ягоныя ўказанні былі падтрыманы ўладамі Цюрыха і поўнасцю ўводзіліся менавіта ў Гросмюнстэры, у якім служыў Цвінглі. Ён пісаў: „Адкідаю ідалаў і напышлівасць гэтага свету, папу і ягонае духавенства. Вы, вялебныя святары, ці можаце ў Евангеллі або Лістах паказаць найменшы хаця доказ, што маеце быць праваднікамі іншых хрысціян. Агіднае святарства папістаў ад д’ябла выводзіцца. Папа з’яўляецца сапраўдным апосталам свайго пана, пякельнага дэмана і згодна яго волі жыве і ўладарыць. Папскія правы гэта кпіна і хлусня, папскае святарства гэта толькі поза...”. Адзін са сведак устанаўлівання новых прынцыпаў так апісваў тадышнія падзеі, якія пачаліся 2 ліпеня 1524 года: „Цягам чарговых дзён ішлі ад аднаго цюрыхскага касцёла да іншага. У кожным з іх, за закрытымі дзвярамі, перакульвалі скульптуры і разбівалі іх на брускі для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF