Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Першае паўгоддзе 2018 г.

Васіль САКОЎСКІ

Здаецца, зусім нядаўна аптымістычна пачыналі мы гэты год... А ўжо паўгода за намі, так хутка пачаў уцякаць час адведзены нам. Найбольш востра і балюча пачынаем адчуваць гэта ў старэйшым узросце. Відаць, час і раней так хутка пёр, але, будучы маладымі, мы не мелі часу і ахвоты задумвацца над яго хуткацечнасцю, бо здавалася тады, што маем яшчэ час. Усё жыццё ці вялікая частка яго яшчэ перад намі. І так непрыкметна даехалі мы аж да самой старасці...

Нядаўна я быў на паховінах жонкі майго дваюраднага брата, які адышоў ад нас значна раней. Менавіта на такіх урачыстасцях я ў асноўным бываю цяпер і маю магчымасць сустрэцца там з бліжэйшымі і далейшымі сваякамі. Паховіны былі традыцыйныя, урачыстыя, мнагалюдныя. Кленіцкая царква вялікая, прыгожая, дагледжаная. Бацюшкі і пеўчыя галасістыя, а акустыка ў царкве проста незямная. Вось так урачыста адпявалі, развітваліся і хавалі пакойніцу. Трэба сказаць, што ніякія свецкія, партыйныя ці нават вайсковыя пахаванні не параўнаць з нашымі традыцыйнымі царкоўнымі жалобнымі ўрачыстасцямі. Яны не толькі не выклікаюць столькі шляхетных пачуццяў, эмоцый і не выціскаюць столькі шчырых слёз, як царкоўныя пахаванні. І так павінна быць — гэта ж развітанне навекі з жыццём, сям’ёй, раднёй і блізкімі. Бо ці ўдасца нам яшчэ дзесьці сустрэцца? І ці ўсе мы туды пападаем — невядома...

Кленіцкія могілкі знаходзяцца ў прыгожым, ціхім месцы. Яны добраўпарадкаваныя, дагледжаныя і мне не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF