Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

У Расіі нас чуць не з’елі ваўкі

Сяргей ЧЫГРЫН

Вёска Кашкалы знаходзіцца за 5 кіламетраў на паўднёвы захад ад Дзятлава і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Сюды і завітаў я ў пошуках беларусаўрэпатрыянтаў з Беласточчыны, якія ў 1940х гадах не па ўласнай волі пакінулі родныя мясціны.

У гэтай вёсцы жыве 85гадовая Зінаіда Хрэноўская. Добрая хата, дагледжаны панадворак бачны здалёк. Адразу відаць, што тут жыве клапатлівая гаспадыня, якая не баіцца работы і любіць парадак і чысціню.

Зінаіда Хрэноўская ў Кашкалах у сваім доме жыве адна. Малодшы сын паехаў на заробкі ў Маскву, так пра яго і нічога не чуваць і невядома, дзе ён і ці жывы наогул. А другі сын жыве з сям’ёй у Беларусі, часта наведвае маці, тэлефануе, клапоціцца пра яе.

— Я родам з вёскі Залукі. У нас у Залуках быў свой уласны дом, гаспадарка. Сям’я наша была даволі вялікая — ажно 7 дзяцей. Я, праўда, тады ніякай палітыкай і справамі не цікавілася, куды ехалі бацькі і сваякі, туды і я. Мне ў 1946 годзе было 13 гадоў. Але памятаю, як мы не хацелі нікуды выязджаць: ні дзеці, ні мама з татам, — пачала распавядаць пра мінулае Зінаіда Хрэноўская.

— З Залукаў ваша сям’я адразу прыехала на Дзятлаўшчыну? — пытаюся.

— Ды не. Нас накіравалі далёка ў Расію, ажно ў Саратаўскую вобласць.

— І як там вас, беларусаў, сустрэлі?

— О, гэта быў няпросты час для нашай сям’і. Мы пасяліліся ў нейкай вёсцы, здаецца. Памятаю, што там мы галадалі. А яшчэ ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF