Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Гісторыя хіта «Ты думай, думай»

Юрка БУЙНЮК

Калісьці ў адным вершы вядомая беларуская паэтэса з Падляшша Зоя Сачко вельмі мудра пісала на маёй роднай падляшскай мове «Kob pieśniu znali, a muzykanta ne czuli». Менавіта таму я як меламан і знаўца нашай славянскай песні з Беласточчыны хачу пачаць новую рубрыку ў «Ніве» пра нашу прыгожую беларускую музыку і нашых таленавітых музыкантаў, слаўных не толькі на нашай роднай Беласточчыне, але ва ўсім свеце. Так, у свеце, таму што ў Славакіі выканаўца Матуш Варга (Matus Varga) спявае аўтарскія песні нашых беластоцкіх гуртоў «Ас» і «Дубіны», а на канале Youtube нейкім цудам жыхары Украіны ведаюць песні гурта «Ас». Сёння найбольш слаўным на Падляшшы і ва ўсёй Польшчы, а таксама на Беларусі, у Бельгіі, Эстоніі і Расіі з’яўляецца наш беларускі ансамбль «Прымакі» з Гарадка. «Прымакі» запісалі 5 аўдыёкасет: «Зорка ясная» (1997), «Цыганка» (1998), «Братка беларус» (1999), «Ты і я навекі» (2000) і «Мой родны кут» (2004), а таксама пяць кампактдыскаў: «Братка беларус» (2000, выдадзены на Беларусі), «Ты і я навекі» (2000), «Мой родны кут» (2004), «Маміна сарочка» (2009) і «Ты думай, думай» (2014). «Прымакі» таксама як адзіны калектыў з Беласточчыны запісалі кампактдыск праваслаўных песень «Багагласнік» (лідар гурта «Прымакі» — сын бацюшкі, настаяцеля Праваслаўнага прыхода ў Гарадку). Таксама «Прымакі» запісалі два кампактдыскі і аўдыёкасету з беларускімі калядкамі.

Лідарам гурта, вакалістам і кампазітарам, а таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF