Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

«Журавінкам» — 40 гадоў!

Міра ЛУКША

Сёння, 16 чэрвеня 2018 года, у Агароднічкі ніяк не заехаць аж да вечара. Будуюць новы шлях у Супрасль, а па за святліцай, дэпо і спортпляцоўкай, дзе адбываюцца «Спяванкі» і іншыя арагодніцкія фэсты — новая кальцавая дарога.

Агароднічкі Супрасльскай гміны — вёска ў васьмі кіламетрах ад Беластока. Едучы хвілін дзесяцьпятнаццаць ледзь заўважыш, што ты апынуўся ў сяле. Добра тут пабудавацца — рукой падаць у Беласток. І „адпачынкова” тут: сапраўдныя горы (ну, можа горкі). На раскапанай жвіроўні быў тут сапраўдны сноўпарк. У 2004 годзе праводзіўся тут першы агульнапольскі чэмпіянат па гарналыжным спорце. Быў гарналыжны схіл вышынёю ў 200 метраў, штучна заснежваны і асветлены, які прыцягваў беластачан. На гару лыжнікі ўцягваліся пад’ёмнікаморчыкам. Лыжны пад’ёмнік даўно разабраны. А людзі і цяпер ахвотна прыязджаюць на азерцы, што засталіся ад жвіровых кар’ераў. Уласнікам гэтай тэрыторыі з’яўляецца Супольнасць вёскі Агароднічкі — „wspólnota gruntowa” вёскі. А новыя людзі будуюцца, штораз больш у вёсцы дзяцей і моладзі.

Супольнасць вёскі разам з Гмінным асяродкам культуры, спорту і адпачынку ў Супраслі арганізуе цяпер свае мерапрыемствы, між іншым, сямейныя пікнікі „Спяванкі”. Гміна фінансуе гэтыя мерапрыемствы, маюцца і спонсары. Кажа радны Даніла Садоўскі: «Каб не Клуб вясковых гаспадынь (і яго ўнукі), не з’язджалася б так шмат гасцей і з Беластока, і з суседніх гмін, таксама шмат выступоўцаў».

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF