Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Пінская фантасмагорыя

Дарафей ФІЁНІК

Гарады, распаложаныя над рэкамі, найчасцей маюць права і левабярэжныя часткі. Часам аднак прырода не дазваляе засяляць адной з іх. На Падляшшы так маем са старым Мельнікам, якога забужанскія лугі ніколі не былі заселены. Яны папросту вясною заліваюцца вадою і не было тут сэнсу будавацца. На Палессі падобная сітуацыя з Пінскам. Левы бераг даліны Піны высокі, прыгодны быў для заснавання тут гарадзішча, замка, места. Правы тым часам гэта шырокая даліна, якая ў Пінску спалучаецца з Прыпяццю.

Калі глядзіш з пінскага старога горада на другі бок Піны, бачыш бяскрайнюю, плоскую даліну, якая вясною залітая вадою, а зімою пакрытая снегам. Менавіта зімою гэтая белая плоскасць робіць асаблівае ўражанне. Стаіш на ўзвышшы агоры і назіраеш за фантастычным светам. Гэта ані возера, ані мора, не стэп і не пустыня. Гэта палеская бяскрайнасць, дзе зямля сустракаецца з небам. Яна пасвойму блізкая. Там няма бездані, няма ўраганаў ні качэўнікаў. Ёсць затое астраўкі з добрымі людзьмі, шляхтай і не шляхтай, пчалярамі і гаспадарамі, спевакамі і паэтамі, духоўнікамі і пустэльнікамі... Глядзіш на гэтую бяскрайнасць і ўсведамляеш, што недзе там ёсць астравок з Горнавам, Лемяшэвічамі, Калаўравічамі, Шаломічамі, Біжарэвічамі, Церэбенем...

Дакрануцца да няўлоўнага...

Нядзелю зблытаць з серадой...

Дзве хвіліны для бясслоўнага

Позірку майго на той

Белыбелы свет...

Адзначаны

Снегам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF