Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Ці будзе пачаткова школа пры Гайнаўскім белліцэі?

Аляксей МАРОЗ

Група бацькоў дзетак у дашкольным узросце з Гайнаўкі сабрала подпісы і выйшла з ініцыятывай стварэння пачатковай школы з дадатковым навучаннем беларускай мове пры Гайнаўскім белліцэі ў рамках Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мове. Іх ініцыятыву адобрылі дырэкцыя, педсавет і рада бацькоў белліцэя і белгімназіі ды ўправа Павятовага стараства ў Гайнаўцы, адказная за навучанне ў звышгімназічных школах. За навучанне ў пачатковых школах адказнымі з’яўляюцца гмінныя ўлады, таму бацькі звярнуліся да бургамістра Гайнаўкі з просьбай даць згоду на стварэнне пачатковай школы з дадатковым навучаннем беларускай мове пры мясцовым беларускім ліцэі.

— Ідэя стварэння пачатковай школы з дадатковым навучаннем беларускай мове пры белліцэі паўстала сярод бацькоў дзетак нашага дзіцячага садка. Да гэтай групы далучыліся іншыя бацькі і сабралі мы 14 дзетак ахвотных вучыцца ў пачатковай школе з дадатковым навучаннем беларускай мове пры Гайнаўскім белліцэі. Мы разлічваем, што апрача вучобы літаратурнай беларускай мове нашы дзеткі вучыліся б таксама дыялектным мовам, якімі карыстаюцца жыхары Гайнаўшчыны. Мы хацелі б, каб такія заняткі былі дадаткова арганізаваны таксама нам, бацькам, якія не ўмеюць размаўляць на сваёй мове. Хочам, каб у пачатковай школе пры белліцэі былі арганізаваны дадатковыя заняткі, падчас якіх нашы дзеткі маглі б знаёміцца з нашай культурай, мясцовымі традыцыямі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF