Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Спёка і нервы «вапняка»

Яўген ВАПА

Чэрвеньская жара і спёка дакучае ўсім — людзям, жывёле, агародніне, расліннасці. Усе з надзеяй углядаюцца ў неба ў чаканні дажджу. А тыя хмаркі ходзяць і толькі ходзяць па небе і не заплачуць сваімі слёзамі над пакутуючымі. У лес ужо нават страшнавата заходзіць. У ім такая засуха і спапялелая зямля быццам порах, што прадвяшчае не дай Божа ўспышку пажару ў любую хвіліну. Затым грыбны сезон адтэрмінаваны на невядомую будучыню. Аматары грыбной справы, а зараз гэта час лісічак, у сваёй дэпрэсіўнасці просяць прабачэння ва Усявышняга, заносячы яму свае малітвы. І толькі ўсе недаверліва круцяць галовамі, калі ўглядаюцца ў тэлевізар з чарговымі прагнозамі надвор’я, у якіх ні словам ніхто не заікнецца пра ападкі дажджу ў бліжэйшы час. Затое ўсе паведамленні гавораць пра рост тэмпературы і ўсе небяспекі звязаныя з такой сітуацыяй. Для пажылых людзей з павышаным ціскам гэтыя дні — звычайны кашмар. На шпітальныя аддзяленні трапляе штораз больш аслабелых ад сонечнага ўдару людзей з сардэчнымі праблемамі.

Засуха, ужо як стыхійнае бедства, павісла над усёй Польшчай і, здаецца, канца не відаць гэтаму няшчасцю. Без урадавай інтэрвенцыі на сельскім рынку тут хіба не абыдзецца. Ахвярамі бездажджоўя сталі так любімыя мною падляшскія трускалкі, умоўна званыя карыцінскімі. Людзі мелі толькі адно збіранне, бо трускалкі проста пазасыхалі на палях. Таму славутае свята трускалкі ў Карыціне ў гэтым годзе здаецца можа нават і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF