Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Чысціня і парадак

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Афіцыёзная прапаганда Рэспублікі Беларусь вельмі любіць хваліцца парадкам на вуліцах беларускіх гарадоў. Літаральна ў кожным сюжэце дзяржаўных медый пра замежнікаў можна прачытаць ці пачуць пра тое, як госці сталіцы і іншых населеных пунктаў сінявокай рэспублікі захапляюцца чысцінёй праспектаў і грамадскім парадкам. У значнай ступені гэта праўда. Асабліва, калі параўноўваць з расейскімі ці ўкраінскімі гарадамі, ці нават іншымі былымі савецкімі рэспублікамі. Сапраўды, у Мінску чысцей, чым у сённяшніх Вільні ці Тбілісі. Аднак, як казаў дзядуля Эйнштэйн, усё адносна. У пераважнай бальшыні цяперашніх еўрапейскіх гарадоў, у тым ліку і ў суседняй Польшчы, такая ж, а то і большая чысціня.

Чысціня вуліц беларускіх гарадоў абумоўлена двума фактарамі. Папершае, традыцыямі мясцовых насельнікаў — колькі б ні нішчыла савецкая ўлада лепшыя рысы беларускага народа, а звычкі гаспадарлівасці, дбайнасці і акуратнасці ўсё жывуць. Падругое, аўтарытарнасцю дзяржавы. У жорстка цэнтралізаванай дзяржаве проста павінен быць знешні парадак і дысцыпліна. Шматлікія дворнікі пачынаюць працаваць ужо ноччу і многія гадзіны сноўдаюць нібы пчолкі. Працуюць яны шмат, а атрымліваюць мізэрную зарплату. Прычым гэта ўсё мясцовыя жыхары, у адрозненне, скажам, ад Масквы, дзе карэнныя насельнікі ніколі не пойдуць працаваць дворнікамі — там такія працоўныя функцыі амаль цалком ускладзены на прадстаўнікоў „сонечных узбекістанаў” — шматлікіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF