Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Хочуць і ўмеюць пісаць!

Уршуля ШУБЗДА

З гэтага летніка ўдзельнікі вяртаюцца як аўтары вершаў, артыкулаў і мастацкіх прац. Праводзяць час у выдатнай кампаніі — сустракаюцца з пісьменнікамі, дзеячамі ды асобамі, якіх у пэўнай ступені летнік фармаваў. Побач Белавежскай пушчы прайшлі ХХХІІ журналісцкія майстаркласы „Сустрэчы «Зоркі»”. Трыццаць другія і заўсёды іншыя.

Сустрэчы «Зоркі» — адукацыйная і сацыяльная падзея, якая не можа застацца праігнараванай. У журналісцкіх майстаркласах удзельнікі з розных школ, гарадоў і вёсачак спазнаюць асновы журналістыкі. Калі ўжо туды пападуць, перажываюць — як многія з іх пазней успамінаюць — вялікую прыгоду свайго юнацтва. Часам гэтая «прыгода» мае свой працяг. Менавіта на Сустрэчах «Зоркі» журналісцкую прафесію пазнавала Анна Пятроўская, Наталля КандрацюкСвярубская, Тамаш Саевіч ці Міхал Сцепанюк, якія сёння з’яўляюцца журналістамі рэгіянальных, агульнапольскіх, а нават сусветных СМІ. Менавіта Міхась Сцепанюк па сёння з’яўляецца частым госцем Сустрэч «Зоркі».

— Перш за ўсё, каб прыехаць на Сустрэчы „Зоркі”, трэба разумець, што мы тут ствараем газеты, — падкрэсліла арганізатарка летніка Ганна КандрацюкСвярубская. — Вучымся журналістыцы. Зразумела, што частка дзяцей прыязджае на сустрэчы, бо для іх гэта форма ўзнагароды. Іх выбіраюць настаўнікі. Але ёсць і тыя, якія самі пішуць, стараюцца. Галоўнае, трэба пісаць. Думаю, што ў наш час, калі схіляемся ў бок непісьменнасці, гэта вельмі важная і адметная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF