Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Пад Альпамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не думал жить хорошо, но пришлось — гэтую крылатую фразу прачытаў я калісь у Сакрата Яновіча. У агульнасці можна яе пашырыць і за рамкі згадванага дабрабыту — можна так сказаць пра кожную нечаканасць...

Не думаў я ўжо падавацца ў ніякае замежжа. Нават у блізенькую Беларусь. Адзіныя сваякі, што жылі ў Ціхаволі, з’ехалі нейкіх дваццаць гадоў таму ў Маскву, а ўсялякую іншую цікавасць да гэтага блізенькага замежжа знеахвоцілі мне яе чыноўнікі, не толькі ў беластоцкім консульстве...

Рэзкі жыццёвы паварот можа чалавека выкінуць на такі адхон, дзе зусім новы антураж. Гэтак здарылася і са мною. І запар з’явілася магчымасць з’ездзіць у Еўропу. Мова тут не пра геаграфічную Еўропу, а пра грамадскую, дзе чыноўнікі не будуць тэлефанаваць у сталічнае міністэрства і дапытвацца, і гадзінамі чакаць адказу, ці даць маёй асобе дазвол уехаць у іхнюю дзяржаву...

У Азіі давялося мне пабываць амаль пяцьдзясят гадоў таму, а ў пазатутэйшай Еўропе — ніколі. Нават калі ў 1970я гады была магчымасць з’ездзіць беспашпартна ў ГДР — не пакарыстаўся нагодай — не хацелася валачыся цераз цэлую Польшчу. А ў Венгрыю зацягнулі знаёмыя — не выпадала з імі тармасіцца...

Гэтае маё гультайства да падарожжаў перамагла ўсё ж такі цікавасць да тае іншае Еўропы, куды падарожжы лёгкія як пяро, бо аэрапланам. Да таго ж у зусім іншы чым у нас краявід, бо ў засеўшую на альпійскіх вяршынях нашага кантынента Швейцарыю, а дакладней — у Цюрых. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF