Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Гродна вачыма сучасніка

Арынка ПІВОВАР

У чым сіла народа? У адметнасці, сардэчнасці, гасціннасці, я думаю, што ў адсутнасці фанабэрыстасці і мыслення, што мы — самыя лепшыя. Словы, словы гэта толькі азартная гульня і магчымасць гульбы імі.

На самой справе, няма слоў дастатковых для апісання красы Гродзенскай зямлі і горада Гродна. Я была ў гэтым горадзе госцем, горадзе Ажэшкі, Міцкевіча, Радзевічанкі. Калі я стала першы раз на бруку гродзенскага Старога горада, проста анямела. Перад маімі вачыма пракаціліся выявы: даўніх габрэяў з пэйсамі, беларускіх сялян, плаваючых на чайках па рацэ Нёман, разадзетых дам з крыналінамі, баяраў, княгінь, князёў... Цудоўныя камяніцы і храмы гэта архітэктурныя жамчужыны і шэдэўры; аж дух займае, што ўсё трымаецца ў такім стане. Гродна гэта горад поўны чароўнасці, дзе яму ўдалося аб’яднаць гісторыю старых часоў з сучаснасцю.

У гэтым горадзе раз на два гады адбываецца Фестываль нацыянальных культур. На фестывалі сустракаюць людзі культуры розных нацыянальнасцей Беларусі, якіх у краіне пражывае 87.

На Цэнтральнай плошчы Леніна велізарная дэкарацыя. Яна прызначана для выступлення прафесійных музыкальнатанцавальных калектываў. Тут паклон прафесарам Людміле і Міколу Фадзіным, якія прадставілі на гэтай прэстыжнай сцэне два аматарскія калектывы з Польшчы: калектыў песні «Васілёчкі» (што працуе ў БДК у БельскуПадляшскім) і калектыў песні «Арляне» (працуе ў ГДК у Орлі). Трэба дадаць, што вялікую працу ўклалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF