Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Фэст круглых слоў і сталоў

У рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 1 і 2 чэрвеня 2018 г. у Гродне літаратары і перакладчыкі з розных краін упершыню сустрэліся за круглым сталом. З іх удзелам адбыліся мерапрыемствы — семінар „Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, круглы стол „Дыялог літаратур — дыялог культур”, а таксама сустрэча ў музеі Максіма Багдановіча, дзе на розных мовах прагучалі вершы беларускага паэта — пераклады больш чым на 15 моў.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, Дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом „Звязда”, выдавецтва „Мастацкая літаратура”, Міністэрства інфармацыі РБ, Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты. Літаратурныя сустрэчы сабралі пісьменнікаў з Беларусі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Польшчы, Малдовы, Францыі, Латвіі, Расіі і іншых краін.

— Мы вельмі ўдзячныя арганізатарам фестывалю за тое, што ў праграму свята ўключаны літаратурныя мерапрыемствы. Мне здаецца, такі камунікатыў, звязаны з перакладам і прадстаўленнем беларускай літаратуры ў свеце, спрыяе развіццю знешнепалітычных сувязей. Асабліва, калі мы гаворым пра народную дыпламатыю, стасункі паміж культурамі. Дзе, як не ў маштабах такога фестывалю, які дэманструе пашану беларусаў да розных нацыянальных культур, паказваць гэтую супольнасць і развіваць гэтыя сувязі, — адзначыў міністр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF