Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Аўтографы з Польшчы для Аляксея Пяткевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У Гародні выйшла з друку ўнікальная кніга прафесара Аляксея Пяткевіча „Аўтографы — разам”. Пад адну вокладку пісьменнік і педагог сабраў 577 аўтографаў пісьменнікаў, вучоных, навукоўцаў, якія яны разам з кнігамі падаравалі Аляксею Пяткевічу. Усе гэтыя кнігі з аўтографамі знаходзяцца ў асабістай бібліятэцы гарадзенскага літаратара. Цяпер з імі могуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя, калі набудуць арыгінальную кнігу аўтографаў, пачынаючы з 1951 года і да сённяшніх дзён.

У прадмове да кнігі Аляксей Пяткевіч шчыра напісаў: „Сёння люблю глядзець на паліцы сваёй бібліятэкі, якая збіралася, па сутнасці, усё жыццё. Мне прыемна проста спыніцца і пастаяць каля іх. Не кажучы ўжо пра тое, каб узяць у рукі нейкі том, разгарнуць яго, прачытаць некалькі старонак. Калі ж узгадаць пра свой немалады век, то трывожыць думка пра будучыні гэтых хавальніц мудрасці і хараства. Асабліва шкадую выданні з аўтографамі. А іх у мяне многа. Але помню кожную падпісаную кнігу: да яе ж прыклалася жывая чалавечая душа. Каб сказаць мне нейкае сваё слова і зладзіць такім чынам паміж намі пэўную духоўную сувязь”.

У Беларусі гэта трэцяя кніга аўтографаў. Першая кніга аўтографаў „Дзякуй табе, кніга!” Соф’і Жыбулеўскай была апублікавана ў 2014 годзе, другая кніга „Аўтографы” Сяргея Панізьніка з’явілася ў 2016 годзе. І сёлета чытачоў і бібліяфілаў парадавала кніга Аляксея Пяткевіча.

Сярод тых, хто пакінуў свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF