Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Мае карані з Міклашоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Выданне маёй кніжкі „Орля. Сапраўдныя гісторыі” аб сваіх людзях прычынілася да таго, што сустракаю асоб, якія зараз ахвотна згаджаюцца на запіс сваіх успамінаў пра сваё мінулае; сустракаю таксама нашчадкаў герояў кніжкі, якія хочуць расказаць пра сваіх продкаў.

Спадарыня Ірэна Маліноўская з роду Казлоўскіх з Міклашоў, 1944 года нараджэння зараз пражывае ў Варшаве; яна замужам за прафесарам, габілітаваным доктарам Людвікам Маліноўскім, спецыялістам па навейшай гісторыі і паліталогіі. Яна, дачка адной з гераінь кнігі — Ольгі Казлоўскай, вельмі заслужанай народнай майстрыхі. Спадарыня Ірэна ў гэты раз наведала Міклашы каб сустрэцца са мною...

Што асабліва кідаецца ў вочы? Апусцелыя сямейныя хаты па вёсках гарадскія ўласнікі часта прадаюць. Але ёсць і выключэнні. Вось, пасля адыходу бацькоў спадарыня Ірэна карпатліва адрамантавала драўляны дом у Міклашах. Дом захаваў свой вонкавы выгляд, усярэдзіне засталіся таксама печы, а мадэрнізаваны былі сцены. Рамонт быў неабходны, у першую чаргу трэба было памяняць падрубы. Таксама былі адрамантаваны гаспадарчыя будынкі. Спадарыня Ірэна дбайна захоўвае і экспануе мастацкую спадчыну маці Ольгі. У яе быццам у музеі, хаця ў вёсцы некаторыя гавораць, што яна „палацы парабіла”.

Пакойная Ольга Казлоўская цягам 35 гадоў папулярызавала беларускія традыцыі, абрады і народныя звычаі ў нашым рэгіёне, у краіне і ў замежжы. У 1985 годзе была ўзнагароджана Сярэбраны крыжам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF