Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Мост імя Сонькі і Ёахіма

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Я ніколі не быў у Вероне. Не бачыў дамоў сем’яў Капулеці і Мантэкі. Не стаяў пад балконам Джульеты (дабудаваным шмат гадоў пазней дзеля турыстаў з усяго свету). Не чытаў таксама «Рамэа і Джульеты» Уільяма Шэкспіра. Іх гісторыя кахання, якая стала стандартам рамантычнага захаплення, на самой справе не адбылася.

Вероне заўсёды вязло, была добра распаложана. Калісь горад быў вузлавым пунктам наземнага і воднага транспарту паўночнаўсходняй Італіі. У старажытным Рыме была гэта кропка судотыку чатырох рымскіх дарог: Вія Галіка, Вія Клаўдыя Аўгуста, Вікум Вераненсіюм і Вія Пастумія. Таксама сёння Верона стварае важны вузел сеткі аўтамагістраляў — дзякуючы свайму размяшчэнню на скрыжаванні трох асноўных маршрутаў, вядучых ад цэнтральнай і паўночназаходняй Італіі праз перавал Бренер.

Размешчаны ў лукавіне ракі Адыджэ горад вабіць прыгажосцю рэнесансных камяніц, агародаў і мноствам каменных мастоў, на якіх сустракаюцца закаханыя.

Я быў у Случанцы і Каралёвым Стойле. Чытаў «Соньку» Ігната Карповіча. Шмат разоў стаяў на мосце праз раку Супрасль каля Случанкі.

Я не ведаю, ці іхняя гісторыя на самой справе адбылася. «Была ў нас адна такая, што ў час вайны мела раман з нямецкім салдатам».

«(...) ён быў зрэнкай маіх вачэй. Пупком майго цела. Мовай маіх вуснаў. Адбіткам кожнай лініі кончыка майго пальца. Гранню жаноцкасці”.

Гэта няпраўда, што час закаханым праходзіць у адно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF