Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Паўз грабніцы з мошчамі свяціцеля Міколы, як на якім вакзале, пераліваліся патокі турыстаў. Іх вымушаны спех здаваўся быць падшыты нячыстай сілай. Галоўнае — зайсці, сфоткаць сэлфі, пахадзіць тудысюды з задзертай галавой, кінуць грашак у фантан на шчасце і ходу! Калі з групай гід, ён сваім падапечным рассылае ў тэлефоны лінк да інфармацыі пра месца і святога. Няма часу на пытанні і адказы. Пайшлі!

Іначай з паломнікамі з Расіі, Беларусі ці Украіны. Здавалася, іх апрача капліцы і мошчаў нішто больш не цікавіла ў горадзе. Іраіду з Еленай мы сустракалі кожны дзень ля грабніцы. Яны, як і ў першы дзень, узносілі гарачыя малітвы і рыдалі. Так дзейнічала месца. Хапіла прысесці на пяць хвілін, каб заліцца радаснымі, як у маім выпадку, слязамі...

Калі 8 мая 1087 года мошчы прыплылі ў Бары, у горадзе абмяркоўвалі план. Урачыстае шэсце з духавенствам, гарадской знаццю і процьмай народу, які разлічваў на цуд, арганізавалі ўжо праз дзень. Тады першы раз барычане маліліся пры святынях. У памяць гэтай падзеі ўжо амаль тысячу гадоў штогод у СантаНікольскім касцёле служаць рымакаталіцкае і праваслаўнае набажэнствы. Дзень раней вуліцамі горада праходзіць працэсія з фігурай святога Міколы. Цудатворца ў гэты раз прыаздобілі белчырвонабелымі вянкамі і зялёнымі галінкамі. (Пасля галінкі разбяруць па хатах, італьянцы вераць у іх ахоўную моц і лекавыя якасці).

Ранішняе шэсце пад духавы аркестр было чуваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF