Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Зубны боль і нервы «вапняка»

Яўген ВАПА

Тыдзень назад, пішучы пра своеасаблівасці стану здароўя мужчынскага полу, які дасягнуў пяцідзесяцігадовага ўзросту, я не спадзяваўся, што хіба сам для сябе выклікаў воўка з лесу. Для мяне, пушчанскага дзіка, успамін пра воўка можа выклікаць толькі зубны боль. І то не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў рэальным. Менавіта ўвесь мінулы тыдзень майго зямнога блукання прайшоў пад знакам невыноснага зубнога болю. Праз яго ўсе божыя дні з панядзелка па нядзелю мелі на мэце адно: уціхамірыць балючае адчуванне сваёй недасканалай фізічнасці. Блуканне паміж дантыстамі і абязбольваючымі пілюлямі выклікалі не толькі фізічную раздражненасць арганізма, але і псіхічную, а менавіта прывялі мяне да нейкага адчайнага думання пра ўвесь род чалавечы і яго мяжу непадатлівасці на такія выпрабаванні. У маёй галаве, ачмурэлай і атупелай ад усіх праглынутых таблетак, усё ж такі нараджаліся вобразы і думкі наконт гісторыі зубнога болю ў яго гістарычным ці народным вымярэнні.

На хвіліну можам сабе ўявіць сярэднявечны гарадскі базар, на якім багата апрануты шарлатан абвяшчае крыкліва, што патрапіць бязбольна вырываць зубы. Карыстаючыся ашуканствам, пры дапамозе кампаньёнадобраахвотніка, які быццам неахвотна выступае з натоўпу, сімулюе вырыванне яму загадзя падрыхтаванага, запэцканага крывёю зуба і паказвае яго потым натоўпу гледачоў. Змучаныя зубным болем людзі, пабачыўшы такое бязбольнае дзіва, хутка рыхтуюць свае і сямейнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF