Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Імёны пахаў

Міраслаў ГРЫКА

Пахі, нават найтанчэйшыя, не адлятаюць назаўжды. Не гінуць. Праўда, прарэджваюцца з цягам часу ў паветры, так што іх не знюхаеш, але яшчэ не цалкам. Змешаныя з малекуламі паветра, рухаюцца разам з ім над Зямлёй, вакол Зямлі, але ад самой Зямлі адарвацца ніяк не могуць. Перш за ўсё таму, што яны такія ж матэрыяльныя, як дым з коміна, або дажджавая хмара, як шахтавы вугаль, як мармуровая статуя ...

Хуткасць, што дазваляе ўцячы ад гравітацыйнага поля планеты налічвае для ўсіх матэрыяльных аб’ектаў 11,2 кіламетра ў секунду. Для таго, каб вырвацца з гравітацыйнай студні Сонца, павінна яна ўзрасці да 42,1 кіламетра ў секунду. Сучасныя пазаземныя ракеты ледзь перавышаюць гэтую першую хуткасць. Таксама нават найменшы пах не здольны, хммм, выстраліць з супастаўным паскарэннем па за межы Зямлі. Хоць сланы могуць нібыта «пукнуць» з пачатковай хуткасцю сучаснай гаўбіцы, але гэта ўсё яшчэ замала, каб вынесла іх як найдалей ад браканьераў. Скажам, на Месяц. Ідэя не новая ў любым выпадку. У некаторых змоўных колах усё жывая ідэя, але памойму моцна баламутная тэорыя, тлумачыўшая цалкам, і што важнае, не пакідаючая ніякіх слядоў знікнення легендарных цмокаў. Вядома, я не гавару тут пра народныя баянні, рыцарскія эпасы і г.д. Прычым не маю на ўвазе звычайных дыназаўраў. Іх косці падлічаны! У той час цмачыных ніхто ніколі не бачыў. Пра тыя стварэнні мы ведаем толькі тое, што ахвотна жылі ў старажытным Кітаі, часам зведваліся ў Еўропе, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF