Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Свята пад сонцам

Міра ЛУКША

У апошнюю нядзелю мая ўжо 33 раз сабраліся аматары беларускай культуры на Свята, сарганізаванае Беларускім грамадскакультурным таварыствам, найстарэйшай беларускай арганізацыяй у пасляваеннай Польшчы. Фэст адбыўся пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і горада Беластока ды Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

На сцэне, усталяванай перад фантанамі ў беластоцкім парку Плянты, выступілі дваццаць чатыры групы з усёй беларускай Беласточчыны, сярод іншага з Беластока, Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага, Рыбалаў, Чыжоў, Орлі, Козлік і Гарадка ды, як кожны год, госці з Беларусі, у гэты раз — Ансамбль народнай музыкі «Свята» з Мінска, з мастацкім кіраўніком, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Анатолем Кашталапавым. Заспявалі, завіравалі ў танцы перад вернай публікай, да якой з захапленнем далучаліся іншыя жыхары Беластока, учуўшы прыгожую песню, выпадкова апынуўшыся ў парку ці на суседніх з ім вуліцах. Асабліва заваражылі танцы, выкананыя з азартам і прафесійна, дзіцячага танцавальнага ансамбля «Падляшскi вянок», які дзейнічае ў Беластоку пры Згуртаванні бацькоў дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «AБ-БА». А пачалі нецярплівыя і радасныя малечы — пасля песні «Мой Беластоцкі край» на словы Алеся Барскага — калектыў «Вясёлка» з самаўрадавага прадшколля № 14 у Беластоку, пад кіраўніцтвам настаўніц Эвы Гняздоўскай і Альжбеты Рудчук, а тыя заспявалі яшчэ з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF