Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Філіпіны (ч.4 Заканчэнне)

Мікола ВАЎРАНЮК

Далёка ўнізе радасна мільгацелі агні пасёлкаў на беразе возера Тааль, а мы на тэрасе рэстарана ў Тагайтай не менш радасна высмоктвалі мозг з ялавічных касцей, якія даставалі з bulalo — густога, сытнага супу, які доўга варыцца на тых жа касцях з дадаткам мясцовых зёлак. Ад возера цягнула халадком. Гаршчок падаграваўся запаленай пад ім свечкай, а афіцыянт яшчэ некалькі разоў даліваў у суп булён са збанка.

У куце граў тэлевізар, не настолькі голасна, каб замінаць спакойнаму спажыванню ежы, аднак даволі, каб чуць паасобныя словы і фразы. Элегантныя мужчыны і жанчыны ў нейкім, з выгляду, урадавым памяшканні пра нешта спрачаліся. Дэбаты вяліся паанглійску, але час ад часу ўдзельнікі дыскусіі ўстаўлялі зусім незразумелыя сказы. Іх вымаўленне і мелодыя былі яўна не англійскія.

— Гэта справаздача з імпічменту галоўнай пракурор краіны, — паясніў Джэф Маскарыньяс. На пытанне, чаму філіпінскія палітыкі ў філіпінскім парламенце гавораць не пафіліпінску, Джэф стаў тлумачыць: — У нас дзве дзяржаўныя мовы: тагалаг і англійская. Звычайна ў парламенце гавораць патагалску, але вельмі часта пераходзяць на англійскую, асабліва ў час тэлевізійных трансляцый. Гэта папершае падкрэслівае важнасць дэбатаў, падругое статус удзельнікаў дыскусіі, якія могуць свабодна заглыбляцца ў тонкасці дзяржаўных і грамадскіх пытанняў.

Не менш важны за слоўны багаж англійскай мовы, якім назапасіліся філіпінцы, з’яўляецца іх акцэнт. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF