Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Пад «белавежскім» дубам

Міра ЛУКША

Літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” часам называюць Саюзам беларускіх пісьменнікаў Польшчы. Заснавана яно было 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку па ініцыятыве Георгія Валкавыцкага, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Больш за два гады збіраліся былі сілы літаратурнага руху ў Польшчы, да тае легендарнае ўжо сустрэчы, вакол «Нівы», якая пастаянна друкавала новыя тэксты і развагі пра патрэбу згуртавання літаратурных сіл беларускай меншасці ў Польшчы. А сёлета аб’яднанне адзначыла свой 60гадовы юбілей. Па шляху адышлі на Той бок сябрысейбіты роднага слова, між імі пачынальнік і настаўнік белавежскі Лясун Георгій, але юбілею дачакалася некалькі асоб, якія пачыналі белавежскія радкі на ніве «Нівы» і сустрэліся ў той славуты дзень. Гэта Янка Чыквін, Віктар Швед, Андрэй Беразавец. А сярод удзельнікаў арганізацыйнага сходу пісьменнікаў, скліканага Георгіем Валкавыцкім на 8 чэрвеня 1958 года, былі Уладзімір Гайдук, Янка Дубіцкі (Ян Чыквін), Янка Беразавец, Восіп Мялеша, Андрэй Беразавец, Дзмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч, Яша Бурш, Алесь Свісёк (Аляксандр Батура), Мацей Канапацкі, Пятро Ластаўка, Францішак Берніковіч, Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі), Антось з Лепля (Антон Васілеўскі). Антон Васілеўскі народжаны ў 1891 годзе, роўна сто гадоў перад адной з наймалодшых сябровак цяперашняй «Белавежы» — Кацярынай Сянкевіч. «Я беларус! І гэтым ганаруся!» — абвяшчаў у вершы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF