Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Выставу пра яўрэяў забяспечвала паліцыя

Міхал МІНЦЭВІЧ

16 красавіка г.г. у Орлю з выючай сірэнай уехала паліцыйная машына, а за ёю аўтафура з двума кантэйнерамі. Гэта „Музей на колах” — мабільная выстава Музея гісторыі польскіх жыдоў POLIN з Варшавы. Перад будынкам арлянскай сінагогі кантэйнеры былі злучаны ў адно памяшканне.

17 красавіка з восьмай да дзясятай гадзіны раніцы адбыліся адукацыйныя майстаркласы для вучняў гімназічных класаў з Орлі і ДубічЦаркоўных. Апоўдні адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы, у якім удзельнічала нешматлікая жменька некалькіх дзясяткаў асоб, у іх ліку школьная моладзь з дырэктарам, войт, працаўнікі Гміннага асяродка культуры (суарганізатара выставы) ды прадстаўнікі масмедыяў.

18 і 19 красавіка выставу можна было глядзець з 11й да 17й гадзіны. 19 красавіка а 16й гадзіне адбыўся ў сінагозе паказ фільмаў Школьнага рэгіянальнага кола ў Орлі — успамінаў пра гета і школьныя гады ды тэатральны спектакль „1942” у выкананні групы „Корнікі” з ГАК у Орлі.

Выставу цягам чатырох дзён кругласутачна вартавалі некалькі паліцыянтаў і два ахоўнікі. Трэба помніць, што ў жніўні 2011 года на сінагозе ў Орлі з’явіліся антысеміцкія надпісы.

На адкрыцці выставы прысутных прывітала дырэктар ГАК Анна Несцярук; пасля голас узяла Малгажата Вашчук з Музея:

— Вельмі нам міла, што дабраліся ў Орлю. Мелі мы ехаць у Ясла, але пасля двух месяцаў размоў Ясла адмовіла нам. І тое, што не ўдалося з Яслам цягам двух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF