Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.4)

Ганны КАНДРАЦЮК

Цудатворца Мікола — самы прылюдны і дэмакратычны святы. Хто да яго не звернецца, кожны атрымае дапамогу. Яго жыццяпіс прасякнуты цудамі на зямлі, моры, у авіяпрасторы і космасе. Ён выратавальнік ад патопу, марскіх стыхій ды ўсякіх катастроф на зямлі і ў паветры. Да яго моляцца заблуканыя вандроўцы, ахвяры фальшывых прыгавораў, турэмшчыкі і вязні сумлення.

Святы вяртае зрок сляпым, ставіць на ногі калек, даруе слых глухім, а нямым — голас. Цудоўны спісак мірлікійскага заступніка — бязмежны, можна сказаць, што ён ад усяго! Яму нізка кланяюцца бацькі, якія прагнуць ажаніць сваіх дзяцей, і старыя дзевы, якім надта хочацца замуж!

* * *

Якраз з такой малітвай прыляцелі ў Бары спадарыні Елена і Іраіда з Харкава. Матрыманіяльны талент святога расславілі не адны жыццяпісы і агіяграфіі. Гісторыю трох сясцёр, якіх ажаніў святы, ведаюць у свеце дзякуючы «Боскай камедыі» Дантэ. Гэта аповед пра абанкручанага гараджаніна, які разам з маёнткам згубіў надзею на замужжа дачок. Дзяўчаты, пазбаўленыя маёмасці і надзеі на прэстыжнае замужжа, рашылі пайсці ў блуд. Калі пра ўсё даведаўся будучы святы (а на той час ён быў пры грашах), паспяшыў з дапамогай збяднелай сямейцы. У зручны момант ён падкінуў тры мяшочкі з залатымі манетамі на пасаг прыгажуням. Ідэя спрацавала вокамгненна. Тры сястры з цудоўным пасагам знайшлі жаніхоў і пайшлі замуж. Хоць з таго часу мінула васямнаццаць стагоддзяў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF