Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Галубы і нервы «вапняка»

Яўген ВАПА

З гадамі чалавек дзяцінее, або набірае такіх прывычак, якія для сямейнікаў ці блізкіх становяцца не толькі раздражняльнымі, але даводзяць іх нават да гневу і злосці. Думаю, што ў кожнага з нас ёсць такія тыпажы з блізкага ці далёкага кола знаёмых, што сустрэча з імі выклікае ў нас не расслабленасць пачуццяў, а дрыжыкі на спіне. Зразумела, бываюць таксама сітуацыі, ад якіх не ўцячэш, асабліва калі кранае яна сямейнікаў з іхнімі неўралагічнапсіхічнымі хваробамі ці проста ўсімі наступствамі непазбежнай старасці. «Каб ты ў здароўі да старасці дажыў» — штораз часцей узгадваюцца мне словы майго пакойнага хрышчонага, якія ён паўтараў мне, падшпарку, пры кожнай сустрэчы. А было гэта, зразумела, у час сямейных гасцін у хрысціянскапрыродным календары вясковай грамадскасці. Зразумела, тады значна больш, чымсьці такія выказаныя ім словы і пажаданні, мяне больш цікавілі прывезеныя ім цукеркі, падарункі ну і найменшыя нават атрыманыя залатоўкі ці грашакі. Бо генеральна грошай не дарылася дзецям па дзвюх простых прычынах: паперашае, іх проста нашы бацькі і дзяды не мелі, а падругое, грошы трэба было зарабляць вельмі цяжкай працай і потым не раздаць іх лёгкай рукой саплякам, хаця і сямейнікам. Лозунг, што ад ашчаднасці і працы людзі становяцца багатымі аж занадта быў знаёмы ўжо майму пакаленню, якое нябачна досвед пражытых пяцідзесяці гадоў ужо мае за сабою. От і нябачна для самога сябе, а выразна заўважна для маладзейшых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF