Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Бязлюдныя астравы

Міраслаў ГРЫКА

Брытанцы штораз больш востра адчуваюць вынікі brexitu, значыць, выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. У апошні час, быццам у адказ за еўрасаюзную здраду, напаў на іх новы від блох, невядомы ў кантынентальнай Еўропе ды ў астатняй частцы свету. З’яўляюцца яны эндэмічнымі казуркамі. Англасаксонскі выбрык натуры. Эвалюцыйны выпадак, які зрабіў бы з Чарльза Дарвіна збянтэжанага навукоўца. Самчык гэтага віду валачэ за сабой, так сказаць, жахлівы пеніс. Мабыць, у два разы большы, чым памеры яго цела. Уявіце сабе любую іншую жывёлу з такімі прапорцыямі... Лепш не думаць! Брытанская блыха ўжо дастаткова страшная. У адрозненне ад самца, самачка нічым не вылучаецца, за выключэннем таго, што за кожныя некалькі дзён складвае прыкладна 50 яек. Часцей за ўсё ў скуры гаспадара, выклікаючы страшны сверб. У мяне такія прычыны свербу ад праславутай праграмы 500+. Вернемся да брытанцаў. Хоць ім і так значна лепш, чым палякам, але пасля брэксіту твары ім выцягнуліся. Гэтак жа, як і ў мяне, калі я глядзеў з шырока раскрытымі вачыма ўсё большую напышлівасць кіруючага краінай ПіС. На самай справе не ўрада, а самазадаволенай, дэмагагічнай улады, якую ўзурпуе сама партыя, крывадушна ўпрыгожаная ў пёркі дэмакратычнай волі, спасылаючыся на нейкага суверэна. Неймавернае ў Вялікабрытаніі! Нягледзячы на тое, што і там хапала папулісцкіх напыхліўцаў, гатовых даць душу д’яблу за ілюзорную хвіліну палітычнага ці эгаістычнага трыумфу. Перамога брэксіту пераканаўча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF