Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Дні адчыненых дзвярэй

Аляксей МАРОЗ

Вучні ў арганізаваных групах і індывідуальныя асобы наведвалі Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы падчас Дзён адчыненых дзвярэй бібліятэкі белмузея, якія праходзілі з 28 па 30 мая. З гэтай нагоды ў кіназале музея была наладжана выстава навейшых кніжак і часопісаў ды мультымедыйная прэзентацыя. Якраз летам гэтага года мінае 35 гадоў з дня заснавання Грамадскага камітэта пабудовы музея помнікаў беларускай культуры і рэвалюцыйнага руху, які даў пачатак сённяшняму Музею і асяродку беларускай культуры. У прэзентацыі былі прадстаўлены этапы будовы і развіцця Беларускага музея і інфармацыя пра музейную бібліятэку. Вучні і настаўнікі заходзілі ў бібліятэку, а ахвотныя маглі наведаць пастаянныя і часовыя выставы белмузея. Дзве новыя часовыя экспазіцыі былі арганізаваны спецыяльна пад «Ноч музеяў», падчас якой 18 мая многа асоб прыбыло ў белмузей, каб бясплатна паглядзець прэзентаваныя ў ім выставы.

— Мы рашылі, што будзем святкаваць юбілеі будовы і дзейнасці нашага музея кожныя дзесяць гадоў. Вялікае святкаванне мы арганізавалі летам 2013 года.Чарговы юбілей будзе ў 2023 годзе. Аднак кожнага года белмузей арганізуе многа культурных мерапрыемстваў. Нядаўна, бо на зломе 2016 і 2017 гадоў, мы аднавілі тры пастаянныя выставы. Цяпер запрашаем нават асоб, якія ведалі старыя экспазіцыі, паглядзець адноўленыя выставы «Беларускі каляндар», «Беларускі панадворак» і «Рамяство ў беларускай вёсцы Падляшша». Ужо другі раз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF