Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Філіпіны (ч.3. Лусон)

Мікола ВАЎРАНЮК

Вулкан Маён пускаў хмары дыму, пляваўся агнём і лавай, і палохаў... жыхароў Еўропы. Бадай усе нашы знаёмыя, якія нешта нам у той час напісалі, першнаперш пыталі пра тое, ці мы бяспечныя. Выбух вулкана заўсёды маляўнічы і добра глядзіцца ў тэлебачанні. Тым не менш філіпінцаў, якія жывуць на адным з больш сейсмічна актыўных абшараў зямлі, такія звыклыя карцінкі не ўражваюць. Таму ў аддаленай дзвесце кіламетраў на поўнач Маніле мы спакойна збіраліся ў паездку на іншы вулкан — Тааль. Сказаць пра яго, што ён актыўны, гэта нічога не сказаць. Сейсмолагі, беручы пад увагу актыўнасць, класіфікуюць яго як другі на Філіпінах і шаснаццаты ў свеце. У 1991 годзе ў выніку выбуху вулкана і яго наступстваў — землятрусу і цунамі на возеры вакол кратара загінула 1400 чалавек. Людзі аднак хутка вярнуліся да сваіх месцаў. А Тааль і яго ваколіцы гэта адна з галоўных турыстычных мэт на Філіпінах. Тым больш атракцыйная, што блізка сталіцы — усяго паўтары гадзіны на аўтобусе.

Перад тым як пакінуць аўтобус у горадзе Тагайтай, Джэф, знаёмы дачкі філіпінец і наш гід, папярэдзіў нас, каб мы выходзілі асобна ад яго. Гэта аблегчыць яму негацыяцыі з уладальнікамі трохколак, якімі трэба з’ехаць па серпанцінах з горада да возера. Калі ўбачаць нас разам, цана адразу пойдзе ўверх. Наша хітрасць нічога нам не дала, хіба толькі тое, што з’елі марожанае ў Jolly Bee (філіпінскаму адпаведніку Макдоналдса, пры чым вядомаму ў цэлай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF