Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Мама не перажыла развітання з Зачарлянамі

Сяргей ЧЫГРЫН

У горадзе Дзятлава на Гарадзеншчыне па вуліцы Макарава ў прыгожым доме жыве Вера Ціхановіч. Ціхановіч — гэта яе прозвішча па мужу, а сапраўднае дзявочае прозвішча жанчыны — Калодка. Вера Калодка родам з вёскі Зачарляны. Там яна нарадзілася ў 1935 годзе.

Калі я запытаўся пра Зачарляны, жанчына заплакала. „Родную вёску мы пакінулі ў 1946 годзе, мне тады было 11 гадоў. Але я добра памятаю той час. Памятаю маму. Яе звалі Марыя. Мама вельмі не хацела пакідаць родных мясцін, плакала дзень і ноч”, — прыгадвае Вера ЦіхановічКалодка.

Бацька Веры — Іосіф Калодка — быў майстрам на ўсе рукі. Ён пабудаваў прыгожы новы дом у Зачарлянах. У новым доме беларусы пражылі толькі тры гады. „Мама была самая шчаслівая ў новым доме. Ёй так падабалася там жыць, што нам здавалася, што яна радуецца больш за ўсіх нас, і вельмі цешылася, калі мы перасяліліся ў гэты новы, прасторны і светлы дом. А ў мяне яшчэ былі сястра Ліда і брат Пеця. І калі нас польскія банды сталі выганяць з роднай вёскі, больш за ўсіх перажывала мама. Я сёння ўсё гэта свядома пераасэнсоўваю, успамінаю і мне становіцца так шкада мамы. Тады я менш гэта ўсё разумела”, — успамінае Вера Калодка.

У сакавіку 1946 года сям’я Калодкаў і іншыя вяскоўцы пакінулі Зачарляны. Па ўспамінах спадарыні Веры, для кожнай беларускай сям’і выдаткавалі вагон у цягніку. Беларускія сем’і ў свой вагон грузілі ўсё прыватнае хатняе багацце: коней, кароў, свіней, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF