Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Манументальна і прачула на Пралогу

Міра ЛУКША

Вялікі сойм, які адбыўся ў Бельску ў чэрвеніліпені 1564 года, з’яўляецца адной з самых важных падзей у грамадскапалітычнай гісторыі Падляшша. Гэта быў вялікі з’езд самых важных асоб у краіне — ваяводаў, князёў, духавенства, намеснікаў, старастаў, маршалкаў, харужых і мноства шляхты і мяшчан. Разам са світай, дваранамі, стражай і абслугай у Бельск прыбыло было некалькі тысяч людзей. На Вялікім сойме бельскім вырашалі аб найбольш важных дзяржаўных пытаннях Вялікага Княства Літоўскага, па адміністрацыйнатэрытарыяльнай і судовай рэформе. Тут кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падпісаў Бельскі прывілей і прыняў тэкст Другога статута ВКЛ, над якім спецыяльная камісія працавала на працягу амаль 20 гадоў. У Бельску юрыдычна былі зацверджаны прынцыпы рэлігійнай талерантнасці ў дзяржаве. Рымскакаталіцкі касцёл і Праваслаўная царква сталі роўныя перад законам. На Сойме ў Бельску таксама абмеркавалі нялёгкія і няпростыя пытанні дзяржаўнага аб’яднання Вялікага Княства і Кароны. Неабходна было ўзгадніць інтарэсы многіх сацыяльных груп і бачанне тае уніі. Сойм у Бельску працаваў да 22 ліпеня 1564 года. У той жа дзень, па словах храніста Марціна Бельскага, драўляны замак высокі згарэў ад удару маланкі. Абрады былі спынены, дэлегаты раз’ехаліся, а ў лістападзе таго ж года працягнулі дэбаты на генеральным Сойме ў Мінску.

Час Вялікага сойма супаў з вяршыняй сацыяльнаэканамічнага развіцця Бельска, які тады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF