Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

У канцы экзамен з беларускай мовы!

Аляксей МАРОЗ

У Агулнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы сёлета вучобу закончыла 79 выпускнікоў, а ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім адукацыю завяршыла 86 асоб. Яны прыступілі да пісьмовых матуральных экзаменаў, якія распачаліся 4 мая іспытам па польскай мове і закончыліся 23 мая пісьмовай праверкай па беларускай мове. У гэты дзень пабываў я ў Гайнаўскім белліцэі, дзе сёлетнія выпускнікі падзяліліся ўражаннямі ад пісьмовых і вусных матуральных экзаменаў па беларускай мове, якія былі, між іншым, падвядзеннем вынікаў іх трохгадовай вучобы беларускай мове ў белліцэі.

Частка гайнаўскіх белліцэістаў вучылася беларускай мове з першага класа пачатковай школы і ім было лягчэй вучыцца роднай мове на ліцэйскім узроўні. Іншыя мае суразмоўцы пачыналі вучыцца пабеларуску ў гімназіі. Паспяхова вучобу ў Гайнаўскім белліцэі закончылі таксама асобы, якія пачалі вучыцца беларускай мове толькі ў першым класе белліцэя, хаця гэтых апошніх было нямнога. Настаўнікі беларускай мовы дапамагаюць такім вучням падцягнуцца да ўзроўню больш вопытных ліцэістаў, каб маглі яны поўнасцю рэалізаваць школьную праграму па роднай мове. Гэта дазваляе больш падрабязна знаёміцца з беларускай літаратурай, культурай, мясцовай гісторыяй і традыцыяй. Па праграмных падставах навучання беларускай мове падбіраюцца тэмы для пісьмовага і вуснага матуральных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF