Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.3)

Ганна КАНДРАЦЮК

У дарозе да мошчаў святога Мікалая мы падаліся ў адпаведнасці з мясцовым рытуалам. Італьянцы пачынаюць дзень ад салодкага. Улюбёны сняданак — круасаны, далікатныя піражкі з шакаладнай, крэмавай, абрыкосавай ці фігавай начынкай. Іх папіваюць кавай эспрэса, згатаванай у мініяцюрных кававарках. Згодна з рытуалам, сняданак найлепш спажыць у кавярні, сярод ветлівай абслугі і свежай прэсы, выкладзенай на століках. Таму гарадскія кавярні працуюць ужо ад сёмай раніцы. Мы завіталі ў кавярню, якая знаходзілася два будынкі далей ад нашага пансіяната (трыста метраў далей працавала падобная знакамітая кавярня). Нягледзячы на раннюю пару, у прашклёнай сярэдзіне снедалі сямейка з чатырох асоб і трох пастаянных наведвальнікаў. Яны на сяброўкай ноце вялі з абслугай абмен ранішнімі навінамі, гадалі пра надвор’е і поспехі мясцовых спартсменаў. Італьянская кавярня — гэта свайго роду жывое мастацтва. У прашклёным нутры з вытанчанай мэбляй, дыскрэтным дэкорам і экзатычнай флорай змяшчаўся казачны бар. Хоць больш за ўсё захаплялі барысты. За буфетам, дзе не глянь, сустракалі нас выстылізаваныя, быццам з журнала мод, мужчыны. Напаміналі яны персоны з карцін імпрэсіяністаў. Здавалася, падрыхтаваная імі кава мае парыжскі смак. Хоць — не! У італьянцаў свая культура піцця кавы. Яна, калі ўлічыць польскія меркі і цэны, каштуе тут грашакі. Таму старыя і маладыя забягаюць папіць каву некалькі разоў удзень. Сярод найбольш папулярных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF