Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Свята слова

Яўген ВАПА

Ой чаго то не робіцца на гэтым свеце. Здавалася б, раней недаступныя і экзатычныя краіны свету зараз нам даступныя як ніколі раней. А ўсё дзякуючы большай даступнасці да авіятранспарту і магчымасці загадзя набыць даволі танныя квіткі, якія не перакрывяць нам твар ад самой цаны, а наадварот ― навядуць усмешку і добры гумар. Паняцце глабальнай вёскі стала ўжо хлебам надзённым. Завітвае яно і на старонкі нашага тыднёвіка. Італія, Філіпіны, Беларусь ― ужо не за гарамі і не за лясамі. Хаця, напрыклад, выехаць з Беластока ў Гродна ранняй парою даволі цяжкавата, бо ёсць толькі адна маршрутка ў 6:30, а потым доўга, доўга нічога. І менавіта яна дае магчымасць перасесці ў Гродне на трасу ў Мінск і быць там пасля трох з паловай гадзіны, нягледзячы нават на разбудову гэтай дарогі на двухпалосную. Пасля завяршэння работ камфартабельнасць падарожжа, як і сам час дарогі зменшыцца напэўна. Менавіта бізнес маршрутак вельмі моцна развінуты і існуе тут даволі вялікая канкурэнцыя. Шафёры аператыўна і эластычна дапасоўваюцца да кожнага кліента, будучы з кожным з іх у кантакце па мабільніку. Пераканаўся і я ў тым са сваёй разяватасцю. Проста паклаў я сваю вясновую куртку ў куфар над галавою і забыў яе, зыходзячы ў Мінску. Шафёр пазваніў мне і сказаў, што куртку можа ўзяць у Гродне. Застаўся я без курткі. Над Мінскам адразу прайшла бура з праліўным дажджом, а нам з Ганнай Кандрацюк трэба было ісці на яе аўтарскую прэзентацыю кніжкі «Па Прыпяці па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF