Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Мае тры капейкі

Міраслаў ГРЫКА

Разгуляліся дэманы. Па гарадах, па вёсках, па хутарах. Упадабалі гарады тыя стомордыя, істэрычныя, нахабныя, урэдныя. Вёскі — хоць і больш сцішаныя, але ж аднолькава крывадушныя і паскудныя. Поўна іх у інтэрнэце, на тэлебачанні, у газетах, сельскіх клубіках дзе на століках афіцыйны аранжад, а пад ім адкрытая бутэлька віна «палкай пісанага». Хоць усё больш і больш на яе месцы з’яўляецца бутэлька віскі або грэцкай «Метаксы». Гэта зусім не азначае, што дэманы хаваюцца на донцы апарожненых пляшак — без значэння, ці з пад напою польскага, ці замежнага. Будынак польскага парламента ніяк не нагадвае архітэктурай пляшкі самагонкі, а дэманаў у ім столькі, што лопае галава. Горш таго, яны ўварваліся ў школы... І нават... у дзяржаўных лясах. На самой справе, аж просіцца да ўніверсальнага экзарцызму. Але гэта ўсё роўна як упусціць галоднага ліса ў куратнік. І адкуль усе тыя бесы, чортава насенне ды ліха ўсялякае. Ці не прывалакліся яны з гнілой Еўропы, на што намякае нястомны ў расхвальванні польскага засценка айцец Рыдзык? Або з усходу, з Расіі, або, не дай Бог, з мусульманскай Азіі? А аднікуль! Яны заўсёды былі ў Польшчы. Толькі што яны былі за морды ўзятыя, трыманыя пад чаравікам, пугай дысцыплінаваныя. І што цікава, усе да гэтага прыкладваліся. І калі не ўсе, то большасць. У адваротным выпадку з дэманамі не дасі рады. Толькі так. Не высячэш іх з чалавечых галоў, хіба што з паловай мозгу. А няма такой улады, якая б дала на гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF