Ніва № 22 (3238), 3 чэрвеня 2018 г.

Фэйк

Віктар САЗОНАЎ

Як лёгка ў наш час стала праглядаць навіны. Бярэш свой тэлефон і ляніва водзіш пальцам па экране. Можаш гэта рабіць у хаце, у бары, у лазні, у перапынку паміж працай і паездкай дахаты і нават на працоўным месцы. І начальніка можна не баяцца. Ён робіць тое самае. Не, я не меў на ўвазе, што ён упарта шукае праўдзівыя навіны. Я пра тое, што ён, як і яго падначаленыя, водзіць пальцам па экране тэлефона.

Бо навіны гэта нешта іншае. Праглядаць то іх сапраўды стала лёгка. Гэта чыстая праўда. А вось шукаць усё цяжэй ды цяжэй. І тут няма аніякага парадоксу. Проста чалавецтва на падман і фальшывыя звесткі, якія можна назваць панавамоднаму фэйкамі, або пастарому дэзынфармацыяй, сутнасць ад гэтага не мяняецца, выдаткоўвае значна большыя сродкі, чым на пошук праўдзівай інфармацыі. З чаго робім выснову, што праўда стала незапатрабаваным таварам. А хто ў наш час стане інвеставаць у незапатрабаваны тавар? Няма дурных. Дакладней, яны ёсць, я нават ведаю такіх, але іх усё менш і менш.

Ну ўявіце сабе сур’ёзнае журналісцкае расследаванне. Ну хоць бы якой дробненькай карупцыйнай схемы. Або расследаванне злоўжыванняў уладай якогась там ашалелага ад гэтай улады генерала. Або проста выяўленне самага звычайнага і ўжо да зубной болі банальнага распілу бюджэтных сродкаў. Якія для гэтага рэсурсы павінна мець рэдакцыя, каб аплаціць журналістам паўгода іх цяжкай працы, з камандзіроўкамі і сутачнымі, гатэлямі і транспартам, і ў выніку атрымаць усяго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF