Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Філіпіны (ч.2. Палаван)

Мікола ВАЎРАНЮК

Дарога вілася праз зялёныя, не надта высокія горы. Серпанціны не былі страшныя, пакуль бус гладка каціўся па асфальце. Але калі плюхнуўся ў бяскрайнюю калюжу, калі пачаў мясіць балота, гразнучы па воські, калі да руху ўперад далучылася слізганне ўбакі, калі трэба было спыняцца і ўключаць задні ход, каб з большым імпэтам праскочыць глыбейшыя яміны, пальцы моцна сціснуліся на спінках сядзенняў, а пот паплыў струменямі, нягледзячы на тое, што кандыцыянер у машыне працаваў з максімальнай магутнасцю. Стала ясна, чаму філіпінцы дарогу мераюць гадзінамі, а не кіламетрамі.

У Порце Бартон прывіталі нас дождж, гучная музыка і зборшчыкі экалагічнай аплаты. Балазе стаялі яны пад дашкам, дзе і мы маглі схавацца ад залевы, якая неўзабаве спынілася. Затое музыка праводзіла нас да самага пансіёна і спадарожнічала нам на працягу цэлай трохдзённай пабыўкі, паколькі трапілі мы на свята мясцовасці. А пачыналі валіць у бубны і ўключалі гукаўзмацняльнікі ў шэсць раніцы. І як на зло, на гэтыя дні, каб народ мог пагуляць, уключалі электрычнасць на даўжэй, бо звычайна святло ў Порт Бартон ёсць толькі вечарам, ад шостай да поўначы. З мясцовай мініэлектрастанцыі, бо не дацягнута туды ніякая энергалінія. Праўда, гаспадары гатэляў і пансіёнаў маюць свае генератары, якія час ад часу ўключаюць дзеля цёплай вады ці на тое, каб спацелыя турысты маглі пусціць у рух вентылятар.

* * *

Філіпіны гэта архіпелаг са звыш сямі тысяч астравоў, на амаль тысячы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF