Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Працавіты юнацкі хор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Паўлам ШАПЯЛЁВЫМ, дырыжорам юнацкамоладзевага хору гімназіікаледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з Мінска, удзельнікам 37га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка2018”.

— Які ўзрост хлапцоў з Вашага хору?

— У нас вучацца дзеці з другога да чацвёртага класа і яны ў нас складаюць малодшы хор. У маім хоры вучні з пятага да дзявятага класа, пасля яны паступаюць у каледж, які тут жа, у нашым комплексе, і вучацца яшчэ тры гады, г.зн. пяць класаў пачатковай школы і тры курсы сярэдняй школы, г.зн. восем гадоў яны ў мяне займаюцца і ўжо ёсць 18годкі.

— А ці лёгка працаваць з хлапцамі, з юнакамі, іх жа цягне к спорту, за мячом, шайбай...

— Гэта безумоўна, у такім узросце хлапец поўніцца энергіяй, яго складана ўтрымаць на адным месцы, у яго быццам прапелер ззаду, яму заўсёды кудысь трэба бегчы, нешта рабіць, пазнаваць нешта новае і таму я не ведаю, як спраўляюцца з імі настаўнікі агульнаадукацыйных прадметаў. У мяне яны займаюцца тры разы ў тыдзень па паўтары гадзіны і гэта вельмі складана засяродзіць іхнюю ўвагу, іх зацікаўленасць, утрымаць іх як узвод жаўнераў, толькі „на зважай”. І яшчэ, каб яны ўспрымалі музыку, каб яны вучыліся нейкім тонкасцям музыкі. Гэта на самой справе складана. Тым не менш, гэта неабходна. Я напісаў заяўку, каб мяне прынялі кіраўніком хору, і яны напісалі заяўку, што хочуць вучыцца ў гэтай школе, таму мы павінны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF