Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Беларускі фэст у Навасадах

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы сёлета пачаў ужо дзясяты сезон беларускіх фэстаў з цыкла «І там жывуць людзі». На гэты год прадбачваецца пяць мерапрыемстваў, мэта якіх — прэзентацыя беларускай культуры ў сельскай мясцовасці. Падчас белфэстаў можна купіць беларускія кніжкі. На першым сёлетнім белфэсце з гэтага цыкла, наладжаным 5 мая ў Навасадах Гайнаўскім белмузеем у супрацоўніцтве з войтам Гайнаўскай гміны, перш за ўсё гучалі беларускія песні ў выкананні гуртоў «Ас» з Беластока, «АртПронар» з Нарвы і салістаў.

На 61 ужо беларускі фэст з цыкла «І там жывуць людзі» прыбылі жыхары Навасадаў і вёсак Гайнаўскай гміны, а таксама гайнавяне, якім з горада ў Навасады недалёка. Публіку прыцягнулі вядомыя на Беласточчыне беларускія калектывы «Ас» і «АртПронар». Іх канцэрт папярэдзілі выступленні салістаў. Займальна спявалі Марлена Бяглюк са Студыі песні ГДК, якая раней займалася ў «Знічцы», і вучаніца Гайнаўскага белліцэя Вераніка Пташынская. Адам Красько з ПасечнікаўВялікіях у праграме «Фермер шоў» стараўся сваімі выказваннямі і песнямі развесяліць публіку, якая перш за ўсё ведала яго з праграмы Польскага тэлебачання «Селянін шукае жонку».

— У Навасадах добрае месца на арганізаванне музычнага мерапрыемства. Прырода састаўляе прыгожы фон для мерапрыемства. Адрамантаваная святліца дае магчымасць схавацца ў выпадку дажджу, ці пакарыстацца туалетамі. Сёння аднак цёпла, стаіць прыгожае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF