Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.
Завод, які мае адмяніць жыццё жыхароў гміны Новы Двор. Ці на лепшае?Уля ШУБЗДАГміна Новы Двор — самая бедная ў Cакольскім павеце, бачыць шанс у заводзе для спальвання медыцынскіх адкідаў. На думку войта, гэта дапаможа зменшыць беспрацоўе і палепшыць фінансавую сітуацыю гміны. Яе жыхары супрацьстаўляюцца рашэнню войта — баяцца за тутэйшую некранутую прыроду. Аднак тыя аргументы лічацца выдумкай «навалачы», якая не разумее праблем мясцовых людзей. Праца, энергія і грошы Завод хоча пабудаваць адзін з беластоцкіх прадпрымальнікаў. Згодна з планамі, завод будзе штогод перапрацоўваць 50 тыс. тон сцёкавых вод з камунальных ачышчальняў і спальваць каля 24 000 тон небяспечных адходаў, у тым ліку медыцынскіх і ветэрынарных. Завод меў бы паўстаць непадалёк Новага Двара, у бок Хварасцян. Інвестар ужо атрымаў згоду Рэгіянальнай дырэкцыі аховы прыроды. — Наша гміна не мае грошай на інвестыцыі, — кажа войт гміны Андрэй Гуменны. — Жыхары гміны часта не могуць утрымацца са сваёй зямлі. Прыходзяць да мяне, пытаюцца ці няма нейкай працы. Завод будзе даваць месцы працы. Будзе магло працаваць у ім некалькі дзясяткаў чалавек. Дадаткова гміна будзе даставаць грошы ад інвестара. На маю думку, гэта для нас вялікі шанс. Прадпрымальнік Лешак Менталь упэўнены, што планаваная інвестыцыя бяспечная. Ён таксама падкрэслівае, што працу на заводзе атрымае ад 30 да 50 чалавек. — Жыхары змогуць атрымаць выгаду ад інвестыцый такім (...) |