Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Вярнуць прададзеную бацькаўшчыну (ч.5)

Міра ЛУКША

Да каго ісці? Заяву ў бюро заступніка правоў грамадзян РП дзеля абследавання справы датычнай магчымасці вяртання нерухомасцей экспрапрыяваных на нерэалізаваную грамадскую мэту (пабудова вадасховішча Семяноўка і каналу Нарва — Супрасль) ды распачацце адпаведных дзеянняў, маючых на мэце захоўванне органамі публічнай адміністрацыі закона датычнага спраў у гэтым абсягу, каб пазбегчы парушэнняў канстытуцыйных правоў, прыслугоўваючых кожнаму грамадзяніну падпісалі жыхары былой вёскі Лука Нараўчанскай гміны, якія цяпер жывуць у іншых мясцовасцях — Уладзіслаў Бірыцкі (Аседле Бандары Міхалоўскай гміны), Юлія Садоўская (Грабаўка Супрасльскай гміны), Галіна Павільч з Юшкавага Груда Міхалоўскай гміны, Яўгенія Пулкосьнік і Зофія Смольская з Беластока ды Валянціна Харкевіч з Новай Лукі Нараўчанскай гміны. Да ліста былі пададзеныя між іншым копіі дакументаў датычных перадачы грунтоў з пад правоў Ваяводскай управы меліярацыі і водных установак у ваколіцах вадасховішча (напрыклад у Тарнопалі, Слабодцы, Луцэ) гмінным уладам, з подпісамі ўласнікаў маленькіх участачкаў, разам 14,74 га, 3,97 га, 33,67 га, 50,795 га, абвесткі войта Нараўчанскай гміны аб справе продажу «нерухомасцей, якія з’яўляюцца ўласнасцю Гміны Нараўка», шляхам публічнага вуснага неабмежаванага продажу, з выкліковай цаной ад 75 800 злотых да 90 000 злотых. Адзначалася прытым, што да гэтых грунтоў ніхто не мае прэтэнзіі і ўсе дакументы адносна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF