Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Наш утульны пансіянат знаходзіўся ў сэрцы горада. З вышыні балкона распасціраўся від на Адрыятычнае мора.

Ужо ў першы дзень пасля прылёту мы абышлі суцэльны цэнтр і ледзь не папалі ў СантаНікольскі касцёл.

Аднак гэты момант хацелася неяк вылучыць, прыдаць яму святочнасці і надзяліць выключнай увагай і пачуццямі. Схадзіць да мошчаў святога цудатворца Міколы разам з патокам турыстаў, быццам выпадкова і не да канца па сваёй волі, на хвалі звычайнай зацікаўленасці — такога нам не хацелася. Ды і сама паездка была прымеркаваная да нядзелі, каб у гэты дзень здзейсніць паклон...

— Не, не трэба... спяшацца!

І дзіўна як вокамгненна засмактала месца.

Суботнім адвячоркам цэнтр горада відавочна ажыў, але не дзякуючы турыстам. Уладу перанялі моладзь і падлеткі. У Бары стабільная дэмаграфія — лік моладзі роўны ліку пенсіянераў. І зараз яны тусаваліся на прыморскім праспекце, дэманстравалі пачуцці і эратычную гатоўнасць. Большасць з іх хадзіла ўжо парамі, згодна з класічнымі правіламі прыроды. Усялякія гутаркі пра «гендэр» у такіх месцах напаміналі пусты перазвон. Ахінала іх аўра вітальнасці і вясновай радасці, якая скрывала ў сабе абяцанне чагосьці гарачага і набрынялага. Рэй задавалі хлопцы, якія на памяць ведалі свае адвечныя ролі. Запамятаўся малы, які на момант забег да кампаніі толькі па тое, каб пацалавацца з кожнай па чарзе дзеўкай. А яны, хоць старэйшыя за яго на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF