Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Рай на зямлі (2)

Яўген ВАПА

Тыдзень таму назад пісаў я пра зямное ўяўленне прыроднага раю, асабліва ў пратэстанцкай літаратуры, а зараз хачу крыху распавесці пра адно месца ў Беластоку, якое напэўна ў гэтую пару года дае магчымасць самарэалізавацца кожнаму з нас у сваёй асабістай, райскай кветачнаагароднай прасторы. Гаворка ідзе пра сельскагаспадарчатаварную біржу па вуліцы Андэрса, якая для мяшчанскадачных беластачан, асабліва па суботах, становіцца месцам паломніцтваў. У генетычнаментальным плане беластачане ў сваёй пераважнай большасці надалей з’яўляюцца сялянамі. Вось менавіта гэты радавод і папіхае нас усіх у тое месца, якое прываблівае вока і вуха сваёй свойскасцю і гаманлівасцю ды нагадвае былыя маламестачковыя кірмашы. Я таксама вельмі люблю рабіць там пакупкі і раблю гэта з найбольшай асалодай. Менавіта толькі там магу купіць абсмаленую вясковую курку і зварыць на ёй расол, ад якога паху і смаку балдзеюць нос і паднябенне. Казінае малако, сыры, яйкі, саланіна, вяндліна, качкі і індыкі з натуральных куратнікаў і такога ж яшчэ кармлення можна набыць у любым варыянце, асабліва перад каляднымі ці велікоднымі святамі. Ёсць таксама адзін любімы мною куточак гэтага месца — два рады сталоў, на якіх гаспадараць дзелавітыя беларускія жанчыны з душэўна блізкай нам суседняй краіны. Колькасць прапанаваных там тавараў хатнепрадуктовалячэбнай вытворчасці дазваляе пабываць на пакупках у Рэспубліцы Беларусь, не паставіўшы там ані на хвіліну сваёй нагі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF