Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Мастацтва затоптвання

Міраслаў ГРЫКА

Мой рост, які налічваў 186 см ад падлеткавых гадоў і запісаны ў старое пасведчанне асобы як «высокі», пацярпеў сакрушальны гвалт. Раптам з «высокага» я змяніўся ў «сярэдняга». Гэта здарылася ў гайнаўскай бальніцы, куды я трапіў цалкам упэўнены, як аграмадны, хоць злёгку сагнуты хваробай, даўгун. Сведчылі аб тым мае дакументы. Там, супраць сваёй волі, я быў ПАМЕНШАНЫ. Падазрэнне, што бальніца ў Гайнаўцы здзейсніла растрату 4 сантыметраў майго асабістага быцця, было вельмі праўдападобнае. У бальнічным прыёме тройчы вымералі мяне і ўзважылі ў адпаведнасці з існуючымі працэдурамі. Вынік вымярэння вышыні кожны раз быў хлуслівы. Паводле супрацоўнікаў бальніцы я мераў толькі 182 сантыметры! «Вярніце мае 4 сантыметры!» — зароў я. Неадкладна! Я ўжо рыхтаваўся адбіць іх сілай, калі з дапамогай спалоханых медсясцёр уварваўся ў маю палату немалады лекар: «Вы проста стапталіся!» — сказаў ён з усмешкай.

Ну як «стаптаўся»? Праўда, у жыцці прайшоў я шмат. О, так, я мог бы трошку стаптацца. Але няшмат. Трошачкі. Але не так, як ПіС, які растаптаўся цалкам. І не таму, ШТО ён зрабіў ганебнае (таму што не ўсё), але ЯК гэта зрабіў (на жаль, заўсёды) у надзвычай напышлівы, некампетэнтны, дзёрзкі, без якойнебудзь адчувальнасці і ўвагі да палітычнай прыстойнасці, грамадскага прызнання і міжнародных стандартаў спосаб. Дастаткова ўжо сорамна за гэтыя абуральныя факты. Толькі каму з за гэтага балюча?

Лежачы ўжо на бальнічным ложку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF