Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 1620 мая адбыўся ў Беластоку, у канцэртнай зале філармоніі, XXXVII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка2018”. Ганаровы патранат над фестывалем, у стагадовы юбілей адраджэння незалежнасці Польшчы, трымаў Прэзідэнт Рэчы Паспалітай Анджэй Дуда, а мастацкі патранат — маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі. У ліку галоўных патронаў фестывалю былі таксама Саюз польскіх кампазітараў, прэзідэнт горада Беластока і прэзідэнт горада Варшавы.

Журы сёлетняга фестывалю традыцыйна склалі праф. Рамуальд Твардоўскі з Варшавы, праф. Лэся Дычко з Кіева, Анатолій Кісялёў з Масквы, праф. Віялета Мілкоўская з Беластока і а. Юры Шурбак з Варшавы. На фестываль былі заяўлены 30 хароў, у тым ліку адзін з Лівана і адзін з Лондана, якога ўдзельнікі з копцкага Егіпта. Па адным хоры прыехала з Балгарыі, са Славакіі, Малдовы, Латвіі, два з Літвы... З Расіі прыехала сем хароў, з Беларусі, Польшчы і Украіны — па пяць.

Інаўгурацыйны канцэрт выканаў Акадэмічны камерны хор „Хрэшчатык” з Кіева, мінулагодні пераможца Фестывалю. Фестывалю спадарожнічалі канцэрты ўдзельнікаў фестывалю ў розных мясцовасцях Польшчы: Варшава, Кракаў, Люславіцы, Беласток, Сейны, Нарва, Міхалова, Саколе, Легіянова, Студзянкі, Бельск, Белавежа, Крынкі, Васількаў, Чаромха, Цехановец, Шчучын, Гайнаўка.

Сёлетні фестываль, гэтак жа як і ранейшыя, сабраў шырокую палітру выканаўцаў, якія прадстаўлялі багаты спектр царкоўнай музыкі — не толькі такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF